Калі б я быў клёнам


Исполнитель: Дзеці Аўраама

Калі б я быў клёнам на золку маўклівым,
То б лісьцем сваім аб Табе шапацеў,
Калі б плыў я дымам над кронамі сьліваў,
У славу б Тваю іх смугою адзеў.

Каб быў я вясновымі кветкамі вішні,
Я б водар пяшчотны Табе падарыў,
Каб быў я крыніцай у лесе суцішным,
Дажджом бы праліўся зь зямлі да гары.

Калі б быў я ветрам, смуткам напоўненым,
Цябе не дагнаўшы б, тужліва стагнаў,
Калі б быў я ў небе бляклаю поўняю,
Тваё б я сьвятло ад сябе б адбіваў.


URL страницы: https://song.lutsk.ua/songs.html?song_id=972