Ён убачыў мяне, калі я ня бачыў нічога, Ён мяне пачуў, калі я Яго чуць не хацеў, Ён мяне павёў, калі я згубіўшы дарогу, Ад сябе зьбягаў, ад сьвятла хаваючысь ў цень. Ён успомніў мяне, калі я пра Яго забыўся, Ён са мной ішоў, калі я Яго жорстка прагнаў, Ён мяне знайшоў, калі я, здавалась, згубіўся, Ад Яго зьбягаў, але Ён мяне ціха дагнаў. Ён паклікаў мяне, калі я ужо страціў надзею, Ён чакаў мяне, калі я ў адчаі блукаў, І на ўскрайку зямлі, калі ня ведаў ўжо дзе я, Да Яго я прыйшоў той дарогай, якою зьбягаў. Рэфрэн: Ён выпрастае шлях Твой, 2 р. Бо ты – Ягоны. Ён выпрастае шлях твой, - 2р. Бо Ты - Яго