Імя Тваё я ў сэрцы паўтараю, Я п’ю яго, як сьвежую расу. Як водар кветак сладаснага раю, Імя Тваё, о, Іісус! Імя Тваё – ялей на нашы раны, Як скарб каштоўны, я яго нясу. Як пасьля ночы цёмнай сьветлы ранак, Імя Тваё, о, Іісус! Імя Тваё – надзея і збаўленьне, Імя Тваё – і міласьць нам, і суд. І вартае хвалы і пакланеньня Імя Тваё, о, Іісус! Імя Тваё пакрые грэх і сорам, Напоўніць сэрца наш пусты сасуд, Дасьць суцяшэньне нам у нашым горы, Імя Тваё, о, Іісус! Імя Тваё – наш шлях у Горад вышні, Дзе нам Айцец сатрэ з вачэй сьлязу, І на чале нам кожнаму напіша, Імя Тваё, о, Іісус!