Сядзелі мы ў цемры, халоднай парою, Ля вогнішчаў грэючы сэрцы свае І чулі як нехта далёка пяе: Аб Царстве, ў якім былі ўсе нашы мроі, Аб Царстве, што ў славе над Божай гарою, Узыйдзе калісьці як зорка на Ўсходзе, Аб Царстве, што ў сіле і славе прыходзіць. “Пастыр Ізраіля! Ты Іосіфа, як авечак, водзіш! Голас нашага плачу пачуй! Пастыр Ізраіля! Узгадай аб Сваім народзе, І сілу Тваю збудуй! Ты, Які на хэрувімах сядзіш, Зьяві Сябе, Госпадзе, зьяві сябе ў Тваёй сіле, Перад Веніямінам, Яфрэмам, Манасіяй, І збавіць нас, Божа, прыйдзі! Божа сілаў! Узнаві нас; Няхай зазьзяе аблічча Тваё і збавімся! Госпадзе, Божа сілаў! Колькі будзеш гнявіцца да малітваў народа Твайго? Ты пабач, як пакутуе ён! Ты накарміў хлебам сьлёзным і напаіў сьлязьмі яго. І ў пагардзе ў суседзяў Сыён! Ты, Які на хэрувімах сядзіш, Зьяві Сябе, Госпадзе, зьяві Сябе Тваім людзям, Зьяві Сябе перад Ізраілем і Іудай, І збавіць нас, Божа, прыйдзі! Божа сілаў! Узнаві нас; Няхай зазьзяе аблічча Тваё, і збавімся. І не адступім ад Цябе, ажыві нас, І мы будзем прыклікаць імя Тваё. Госпадзе, Божа сілаў! Узнаві нас; Няхай зазьзяе аблічча Тваё, і збавімся.”