На рацэ на сьвіслачы, на рацэ нямізе Мы сядзім і плачам Ты, Гасподзь, наверсе, мы ж на самым нізе, ў самае нястачы. Помнім мы пра неба, і па ім мы тужым, Тут мы на чужыне... Ты, Гасподзь, на небе, Ты далёка дужа... Нашы сьлёзы стынуць. Тут заўжды халодна, роспач ў нашых сэрцах, Болей мы ня можам... Каб хуччэй вярнуцца нам ў жыцьцё са сьмерці, Што зрабіць нам, Божа?